Читать книгу Трыкутнiк караля онлайн
48 страница из 53
– Дакладна не ведаю, але выказаць здагадку сапраўды лёгка.
– Напэўна гэта звязана з артэфактамі.
– Так, напэўна. Ну што ж яшчэ яму можа быць трэба. Ён хоча нешта паведаміць па нашай справе і гэта, верагодна, будзе нам на карысць.
– Ці яшчэ нешта даведацца, – сказаў Мечыслаў.
– Я…
У гэты момант Віцы здалося, што наперадзе сярод тых людзей, што ішлі па вулiцы, стаіць нейкі чалавек, твар якога быў ёй знаёмы, але яна ніяк не магла ўспомніць, дзе яго бачыла. Ягоная знешнасць была такой невыразнай, што запомніць твар здавалася амаль немагчымым. Ёй прыгадалася, што падобны чалавек ужо ішоў за ёй аднойчы, ці ж ёй проста здалося, і ніякага чалавека не было, ні тады, ні цяпер.
– Алё, Віка, ты тут? – спытаў Мечыслаў, чуючы ў трубцы маўчанне.
– Так, – сказала дзяўчына спахапіўшыся.
Яна яшчэ раз пільна ўгледзелася ў чалавека, што здаўся ёй знаёмым, але ён проста стаяў і глядзеў на яе, а потым раптам усміхнуўся і памахаў дзяўчыне.
«Гэта проста нейкі мой знаёмы, але я яго зусім не памятаю» – пранеслася ў галаве гараздзенкi.