Главная » Трыкутнiк караля читать онлайн | страница 52

Читать книгу Трыкутнiк караля онлайн

52 страница из 53

– Добры дзень, Вікторыя, – сказаў Лiтвакас, калі тая была яшчэ далёка. Ён быў упэўнены, што яго голасу хопіць моцы прабіцца скрозь вецер і дасягнуць слыху дзяўчыны, якая бадзёра шагала яму насустрач. Віка сапраўды пачула і, памахаўшы рукой, пайшла хутчэй.

– Добры дзень, – сказала яна, падышоўшы да Лiтвакаса.

Сонца асвятляла акуратна прыбраныя валасы, а вецер гойдаў вопратку дзяўчыны. Яна збянтэжана апусціла вочы і правяла па краі паліто сваімі доўгімі пальчыкамі.

Але Лiтвакас застаўся абыякавы да гэтай ідылічнай карціны. У іншы момант ён мог бы аддаць ёй належнае, бо быў заўзятым знатаком жаночай вабноты, аднак цяпер ён быў паглынуты нейкай ідэяй, якая спальвала ягоны мозг. Таму ён зрабіў крок да дзяўчыны, якая працягвала злёгку саромецца,, і гучна выпаліў:

– Віка, вы павінны кінуць гэтую справу са знаходкай.

– Што?

– Вы павінны перастаць разблытваць гісторыю гэтых знаходак, якія вы вывудзілі з часоў Панятоўскага. Я ўжо казаў, што гэта сур'ёзней, чым вы думаеце, магу толькі пацвердзіць свае словы. Ваш сябар можа прадаць мне гэтыя артэфакты.

Правообладателям