Читать книгу Трыкутнiк караля онлайн
49 страница из 53
– Віка, з табой усё добра? – пачула яна пытанне Мечыслава.
– Так-так, – адказала Вiка, а сама падняла галаву і зноў угледзелася ў чалавека, які махаў ёй. Ён пайшоў дзяўчыне насустрач, але тут Віка ўбачыла, што махае і ўсміхаецца ён не ёй, а камусьцi за яе спіной.
– Тут проста нехта махаў мне, але аказалася, што не мне, – сказала Віка ў трубку.
– Ага, – крыху збянтэжана адказаў Мечыслаў.
– Я думаю, гэта выдатная магчымасць даведацца яшчэ пра нешта. Я, шчыра сказаць, згараю ад цікаўнасці. У Лiтвакаса ўніверсітэт і студэнты. І вось ён, атрымліваецца, усё кінуў і паехаў у Гродна. Хіба тут можна быць незацікаўленай?
– Ну так. Можа ты хочаш, каб мы з Уладзем пад'ехалі?
– Ну, я думаю, што спраўлюся. Магчыма, Лiтвакас і сам захоча пабачыць Уладзіміра, бо яны ж даўно знаёмыя і менавіта ён яго нам і парэкамендаваў. Калі ён захоча, то і вы з ім сустрэнецеся.
– Зразумела. Ну, тады стэлефануемся.
– Так, да пабачэння, Мечык.
Дзяўчына адключыла трубку і паглядзела на неба. Дзень быў сонечны, але не асабліва цёплы.