Главная » Трыкутнiк караля читать онлайн | страница 51

Читать книгу Трыкутнiк караля онлайн

51 страница из 53

Да здзіўлення дзяўчыны Лiтвакас ужо чакаў там. Прафесар прыйшоў на сустрэчу нават раней яе і цяпер сядзеў на невялікай чыстай лаўцы.

Лiтвакас падняўся насустрач той каго чакаў, і моцны парыў ветру расчыніў крысы яго цяжкага, зімовага паліто, пашытага з шэрага драпу. Неверагоднай даўжыні шалік быў наматаны на шыю прафесара. Ягоныя лакаваныя туфлі не адрозніваліся чысцінёй. А тоўстыя далоні з даволі такі кароткімі пальцамі – напалову выглядалі з кішэняў цёмных, паласатых штаноў. Ён быў з тых людзей, якія выглядаюць смешнымі дзівакамі нават у дарагой вопратцы і дарагой машыне, з дарагім гадзіннікам на запясце, а асабліва смешнымі такіх людзей робяць дарагія сяброўкі, што трымаюць іх пад руку.

Чорныя вочы Лiтвакаса глядзелі, не адрываючыся, на Віку. Зімовае сонца залівала месца сустрэчы прафесара і дзяўчыны. Акуратны помнік Элізы Ажэшкi ўжо шмат дзесяцігоддзяў упрыгожваў Гродна і цяпер твар пісьменніцы быў звернуты да Лiтвакаса. Стаяў невялікі мароз і ў гэтым месцы адкрываўся выдатны вiд на цэнтральны парк, названы ў гонар французскага навукоўца васемнаццатага стагоддзя – Жылібера. Нават голыя дрэвы гэтага парку выраблялі прыемнае ўражанне, а на маленькім мастку, з каванымі ажурнымі парэнчамі, як быццам вышытымі ў паветры чорнымі ніткамі, гарэзавала нейкая парачка, пасылаючы ў неба свае вясёлыя крыкі.

Правообладателям